Partyzanka
03.07.2026 06:44 · 👁 3.3K
🔥 МАГЧЫМАСЦІ АД URZĘDU PRACY
Urząd Pracy прапануе падтрымку не толькі для беспрацоўных, але і для тых, хто ўжо працуе.
📌 Калі зарэгістравацца як асоба беспрацоўная (osoba bezrobotna), можна атрымаць:
✅ дапамогу ў пошуку працы;
✅ кар'ерныя кансультацыі;
✅ стажыроўкі і навучанне;
✅ фінансаванне павышэння кваліфікацыі;
✅ датацыю на адкрыццё ўласнай справы;
✅ суфінансаванне настрыфікацыі дыпломаў;
✅ доступ да кірмашоў працы і сустрэч з працадаўцамі;
⭐ НАЙВАЖНЕЙШАЕ:
Вы будзеце мець страхаванне NFZ як для сябе, так і для сваіх дзяцей.
📌 Калі вы ўжо працуеце
Вы можаце зарэгістравацца ў Urzędzie Pracy як асоба, якая шукае працу (osoba poszukująca pracy). Гэты статус таксама дае доступ да часткі навучальных і кансультацыйных праграм, магчымасці прайсці стажыроўкі і атрымаць дадатковую падтрымку ў развіцці кар'еры.
📌 ІНШЫЯ МАГЧЫМАСЦІ
🔹 Калі вы адпрацавалі не менш за 365 дзён перад стратай працы (і былі звольненыя не па ўласным жаданні), вы можаце прэтэндаваць на грашовую падтрымку.
🔹 Стажыроўкі (staż) — магчымасць атрымаць польскі прафесійны досвед, новыя навыкі і павысіць шанцы на працаўладкаванне.
🔹 Для людзей 50+ і 60+ дзейнічаюць дадатковыя праграмы падтрымкі занятасці, перанавучання і прафесійнай актывізацыі.
🔹 Urząd Pracy арганізуе кірмашы вакансій (Targi Pracy), дзе можна непасрэдна пазнаёміцца з працадаўцамі і даведацца пра актуальныя прапановы працы.
🔹 Асаблівая ўвага надаецца мігрантам, асобам з інваліднасцю і ўсім, каму патрэбна дадатковая падтрымка для выхаду на польскі рынак працы.
🔗 КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ
💼 Пошук працы:
• Centralna Baza Ofert Pracy — https://oferty.praca.gov.pl
• Work Poland — https://workpoland.pl
• Pracuj.pl — https://www.pracuj.pl
• OLX Praca — https://www.olx.pl/praca
• Praca.pl — https://www.praca.pl
• Lento — https://www.lento.pl
• Jobrapido — https://pl.jobrapido.com
• Just Join IT — https://justjoin.it
• RocketJobs — https://www.rocketjobs.pl
• Niania.pl — https://www.niania.pl
• Freelancer — https://www.freelancer.com
🎓 Навучанне і падтрымка:
• IRC Poland — https://www.rescue.org/country/poland
• Фінансы па новым адрасе — https://fpna.pl/uk/
• Aktywizacja — https://aktywizacja.org.pl
• PI-ON — https://pi-on.pl
• Навучанне ад Urząd Pracy Warszawa — https://warszawa.praca.gov.pl
• Польская мова для іншаземцаў — https://lingvapl.org і https://polishlanguage.online
📝 CV і прафесійнае развіццё:
• Стварэнне CV у Canva — https://www.canva.com/design/DAG4TA8M8PA/CDV_G4JKDSJ-KEMBL_ZFYW/edit
• Стажыроўкі ад Urząd Pracy Warszawa — https://warszawa.praca.gov.pl/staze-i-bony-stazowe
🤝 НДА і валанцёрства:
• NGO.pl — https://www.ngo.pl
• Doing Good — https://www.doinggood.pl
• Валанцёрства — https://ogloszenia.ngo.pl/wolontariat
🚀 Бізнес і прадпрымальніцтва:
• Дзейнасць без рэгістрацыі і бізнес у Польшчы — https://www.biznes.gov.pl
• Датацыя на адкрыццё бізнесу — https://warszawa.praca.gov.pl
• Twój Startup — https://twojstartup.pl
• Startup Guide Warsaw — https://www.startupguide.com/ecosystems/warsaw
• Навучанне і майстар-класы для бізнесу ў Варшаве — https://biznes.um.warszawa.pl/szkolenia-i-warsztaty
Захоўвайце пост і дзяліцеся з тымі, каму гэта можа быць карысна.